Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. В МИД подтвердили гибель беларусских туристов в Батуми в результате ДТП
  2. Сын эмигрантов из-под Минска открыл магазин в Сан-Диего — и теперь весь мир ходит за покупками так, как придумал он. Рассказываем
  3. «Товар для „взрослых теть“». Некоторые женщины стали показывать в Instagram своих сыновей в нарочито сексуальных сюжетах: что происходит
  4. Три человека погибли после застолья в Логойске
  5. После сообщения об уничтожении ретрансляторов МТС объявил закупку на восстановление инфраструктуры в Гомельской области
  6. Удар украинских дронов отменил концерт беларусского ансамбля «Песняры». Что произошло
  7. Помните, гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, и она уволилась. Вот позиция руководства


Каля ста беларусаў узялі ўдзел у прайд-парадзе ў Вільні. Некаторыя мелі плакаты і аксэсуары, якія нагадваюць аб грамадска-палітычнай і прававой сітуацыі ў краіне, піша «Наша Ніва».

Фота: nashaniva.com
Фота: nashaniva.com

Беларуска Маргарыта цягнула за сабой цацачны аўтазак ружовага колеру.

«Думалі, які сімвал можна было б выкарыстаць, які звязаны з Беларуссю. Вырашылі выбраць аўтазак — сілавікі выкарыстоўваць яго ў якасці сімвалу страху, затрыманняў, катаванняў. Мы яго забралі да сябе, перапрацавалі і зрабілі так, каб ён расказваў пра нашы каштоўнасці, мэты», — распавяла выданню Маргарыта.

Фота: nashaniva.com
Фота: nashaniva.com

Яшчэ некалькі ўдзельнікаў неслі вясёлку, абматаную калючым дротам. «Вясёлка — сімвал ЛГБТК+ супольнасці, агарнулі яе дротам, бо ў Беларусі нават вясёлка можа быць арыштаванай», — патлумачыла дзяўчына.

«Што датычыцца вясёлкі, яе мы апранулі ў калючы дрот, таму што гэта тое, што зараз адбываецца ў Беларусі. Правы ЛГБТК+ супольнасьці парушаюцца, і тыя законы, якія зараз абмяркоўваюцца, зробяць сытуацыю нашмат горшай. Яны спрабуюць арыштаваць нават вясёлку, — распавялі беларусы „Радыё Свабода“. — Мы хочам прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да нядаўна падпісанай Лукашэнкам прапановы Генеральнай пракуратуры па ўвядзенні адказнасці за „прапаганду ЛГБТ, змены полу, чайлдфры і педафіліі“. Улады пераўтвараюць краіну ў літаральна лагер, дзе няма месца індывідуальнасці, разнастайнасці і інклюзіі».

Фота: nashaniva.com
Фота: nashaniva.com

Нагадаем, у Беларусі Генпракуратура прапанавала штрафаваць за прапаганду «нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу і чайлдфры». Ідэю падтрымаў Лукашэнка.