Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Сын эмигрантов из-под Минска открыл магазин в Сан-Диего — и теперь весь мир ходит за покупками так, как придумал он. Рассказываем
  2. Помните, гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, и она уволилась. Вот позиция руководства
  3. Удар украинских дронов отменил концерт беларусского ансамбля «Песняры». Что произошло
  4. «Товар для „взрослых теть“». Некоторые женщины стали показывать в Instagram своих сыновей в нарочито сексуальных сюжетах: что происходит
  5. В МИД подтвердили гибель беларусских туристов в Батуми в результате ДТП
  6. Три человека погибли после застолья в Логойске
  7. После сообщения об уничтожении ретрансляторов МТС объявил закупку на восстановление инфраструктуры в Гомельской области


Лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «Гонар і годнасць» родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне. Гэта адбылося на выставе ў Сейме Літвы.

Святлана Ціханоўская падчас ўручэння медалёў родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне, 9 чэрвеня. Фота: "Белсат"
Святлана Ціханоўская падчас уручэння медалёў родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне. 9 чэрвеня 2023 года. Фота: «Белсат»

Ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінета ўзнагароды атрымалі родныя Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра Рубашэўскага (Ганс) і Паўла Суслава (Волат).

«За права народа вырашаць свой лёс змагаецца Украіна. І за гэтае права для Украіны і Беларусі змагаюцца беларусы, якія ваююць у складзе палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і іншых падраздзяленняў украінскай арміі. Гэтыя мужныя людзі бароняць не толькі Украіну, не толькі Беларусь, яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі», — сказала Ціханоўская.