Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Сын эмигрантов из-под Минска открыл магазин в Сан-Диего — и теперь весь мир ходит за покупками так, как придумал он. Рассказываем
  2. Удар украинских дронов отменил концерт беларусского ансамбля «Песняры». Что произошло
  3. Помните, гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, и она уволилась. Вот позиция руководства
  4. Удары по российским Wildberries продолжились. Куда пришелся очередной
  5. Три человека погибли после застолья в Логойске
  6. «Товар для „взрослых теть“». Некоторые женщины стали показывать в Instagram своих сыновей в нарочито сексуальных сюжетах: что происходит
  7. После сообщения об уничтожении ретрансляторов МТС объявил закупку на восстановление инфраструктуры в Гомельской области
  8. В МИД подтвердили гибель беларусских туристов в Батуми в результате ДТП
Чытаць па-беларуску


/

Беларусы запускаюць праект Sonora — гэта ініцыятыва па стварэнні якаснага аўдыядатасэта для беларускай мовы, які стане асновай для развіцця тэхналогій сінтэзу маўлення. Гэта дапаможа ствараць аўдыякнігі, рабіць агучку для дадаткаў і не толькі. Расказваем.

Выява носіць ілюстрацыйны характар. Ілюстрацыя: Sonora 
Выява носіць ілюстрацыйны характар. Ілюстрацыя: Sonora 

Падтрымаць праект можна па спасылцы.

Сёння беларуская мова амаль не прадстаўлена ў свеце галасавых і AI-тэхналогій, адзначаюць стваральнікі праекта. А без якасных дадзеных яе развіццё ў гэтым кірунку застаецца абмежаваным.

Вырашыць гэтую праблему і збіраецца Sonora — ініцыятыва па стварэнні якаснага аўдыядатасэта для беларускай мовы. Датасэт — гэта набор студыйных аўдыязапісаў, на якіх будуць навучацца мадэлі сінтэзу маўлення. Менавіта ён вызначае, як будзе гучаць мова: ці будзе яна натуральнай і жывой, або механічнай і «робатнай».

Плануецца, што такая база стане асновай для развіцця тэхналогій сінтэзу маўлення. Гэта дазволіць з’явіцца натуральнаму гучанню беларускай мовы ў сучасных тэхналогіях: дадатках, аўдыякнігах, адукацыі і AI-прадуктах.

Каманда плануе падрыхтаваць тэксты разам з лінгвістамі, якія потым агучаць прафесійныя дыктары. Потым дадзеныя апрацуюць і падрыхтуюць для далейшага выкарыстання.

На такі праект трэба 13 тысяч еўра, разлічваюць у камандзе. Каб сабраць гэтую суму, яны адкрылі збор — падтрымаць яго можна па спасылцы.