Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Сын эмигрантов из-под Минска открыл магазин в Сан-Диего — и теперь весь мир ходит за покупками так, как придумал он. Рассказываем
  2. Помните, гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, и она уволилась. Вот позиция руководства
  3. Удар украинских дронов отменил концерт беларусского ансамбля «Песняры». Что произошло
  4. «Товар для „взрослых теть“». Некоторые женщины стали показывать в Instagram своих сыновей в нарочито сексуальных сюжетах: что происходит
  5. В МИД подтвердили гибель беларусских туристов в Батуми в результате ДТП
  6. Три человека погибли после застолья в Логойске
  7. После сообщения об уничтожении ретрансляторов МТС объявил закупку на восстановление инфраструктуры в Гомельской области


/

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч у Вільні і ўручыла ёй сімвалічную ўзнагароду — Крыж Адраджэння Беларусі.

Святлана Ціханоўская ўручыла Святлане Алексіевіч Крыж Адраджэння. Фота: прэс-службы Ціханоўскай і АПК
Святлана Ціханоўская ўручыла Святлане Алексіевіч Крыж Адраджэння. Фота: прэс-службы Ціханоўскай і АПК

Узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета прысуджаная беларускай журналістцы, пісьменніцы, лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі па літаратуры за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз дзейнасць у сферы культуры, паведамляе прэс-служба АПК.

Падчас сустрэчы ў літоўскай сталіцы кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч абмеркавалі лёс беларускіх палітвязняў, важнасць адвакатавання іх вызвалення і ролю жаночага лідарства ў беларускай палітыцы.

«Мы часта кажам пра палітыку, эканоміку, пра міжнародную падтрымку. Але нам таксама патрэбныя моцныя галасы нашых культурных дзеячаў, каб не страціць сябе ў цяжкія часы. Культура — гэта наш істотны інструмент у змаганні за незалежнасць і свабоду», — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Суразмоўцы таксама абмеркавалі важнасць салідарнасці і захавання еднасці беларускага грамадства, а таксама сітуацыю ва Украіне і яе значэнне для будучыні Беларусі.

Святлана Ціханоўская ўручыла Святлане Алексіевіч Крыж Адраджэння. Фота: прэс-службы Ціханоўскай і АПК
Святлана Ціханоўская ўручыла Святлане Алексіевіч Крыж Адраджэння. Фота: прэс-службы Ціханоўскай і АПК

Святлана Алексіевіч — першая беларуская пісьменніца, узнагароджаная Нобелеўскай прэміяй па літаратуры ў 2015 годзе «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час». Яе творы перакладзены больш чым на 19 моў свету.

Крыж Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў) — узнагарода, распрацаваная Геральдычнай радай пры Аб’яднаным пераходным кабінеце. Ёй узнагароджваюцца асобы за адданасць інтарэсам беларускага народу і значны ўклад у развіццё беларускай культуры. Першай у 2024 годзе гэтую ўзнагароду атрымала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Сярод узнагароджаных таксама беларускі журналіст і грамадскі дзеяч Яўген Вапа і доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак.

Напярэдадні Святлана Алексіевіч правяла ў Вільні сустрэчу з беларусамі — «Люстэрка» пераказала найбольш цікавыя моманты.