Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество
  2. «Оставили на несколько часов одного на вокзале». Подробности гибели мужчины, который в Мяделе упал с высоты на работе
  3. Минского бизнесмена подозревают в уклонении от уплаты налогов на 1,6 миллиона рублей
  4. В Минске появится новый способ оплаты проезда в транспорте. Пока только на двух маршрутах
  5. По телевизору показали, как Басков подарил рюкзаки многодетной семье. А про их дом за 1,8 миллиона долларов умолчали
  6. Немецкий ритейлер New Yorker ликвидирует свою компанию в Беларуси
  7. Налог на «сверхдоходы» хотят расширить
  8. Хакеры, взломавшие Росстат, рассказали, сколько человек погибло на войне со стороны России


На публічнай кадастравай мапе з’явілася новыя пласты пад адзінай назвай «Беларусь літаратурная». У тым ліку, можна ўбачыць 994 вуліц па ўсёй Беларусі, названых у гонар айчынных пісьменнікаў. Пра гэта музей Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры паведаміў на сваім сайце.

Янка Купала. 1925 год. Фота: Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, commons.wikimedia.org
Янка Купала. 1925 год. Фота: Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, commons.wikimedia.org

Гэтая інфармацыя з’явілася дзякуючы сумеснаму праекту з Нацыянальным кадастравым агенцтвам. Спецыялісты супаставілі геададзеныя з рэестра вуліц і дарог са спісамі беларускіх літаратараў у гістарычнай рэтраспектыве.

Праўда, дадзеныя засмучаюць. У Беларусі 113 гарадоў, 90 пасёлкаў гарадскога тыпа і каля 23,2 тысячы вёсак. Натуральна, гаворка ідзе пра тысячы вуліц. Але ў гонар беларускіх пісьменнікаў названа толькі 994 з іх.

Дарэчы, ільвіную долю — 503 з іх складаюць вуліцы, названых у гонар Якуба Коласа — 257 і Янкі Купалы — 246. На трэцім месцы — Максіма Богдановіча — 84. На ўсіх астатніх пісьменнікаў прыйшлося 407 вуліц.

Напрыклад, у 100-тысячным Салігорску знайшлася толькі вуліца Кулакоўскага — яна названа ў гонар Аляксея Кулакоўскага, які за праўдзівае асвятленне працэсаў калектывізацыі (гвалтоўнага стварэння калгасаў) у аповесці «Дабрасельцы» зведаў рэпрэсіі ад улады.

Азнаёміцца з праектам можна на сайце публічнай кадастравай мапы: неабходна абраць раздзелы «Слои» — «Дополнительные слои» — «Беларусь литературная»).